Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў інтэрнаце
21 лютага ў інтэрнаце адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы, у сувязі з чым арганізавалі інтэлектуальную гульню "Гаворым па-беларуску".
Дзве каманды змагаліся ў веданні роднай мовы і літаратуры.
Удзельнікі гульні ўпэўніліся, што веданне роднай мовы дае чалавеку пачуццё упэўненасці ў сабе і гонару за дасягненні ў вобласці духоўнай культуры свайго народа, якія мы можам пазнаць з дапамогай роднай мовы.