Беларускі паэт Максім Танк казаў: “Нашу беларускую мову не раз спрабавалі знішчыць, але ж данеслі яе да нас продкі. Няма ніводнага вобразу, з’явы,пачуцця, якіх не змагла б перадаць нам наша мова. Яна самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…”
І гэта так. Няма роднай мовы – няма народа. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў.
Людміла Іванаўна правяла моўную гульню. Напрыканцы Зоя Пятроўна прызвала быць нераўнадушнымі да роднай мовы, размаўляць па-беларуску, карыстацца ёю.
Мерапрыемства праведзена ў рамках Года гасціннасці і спрыяе выхаванню патрыятычных пачуццяў моладзі.
No images found.