Дзеці “неабароненых” катэгорый, якія пражываюць у інтэрнаце, з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця. Дзелавыя гульні, інтэрактыўныя дыялогі, трэнінгі, - далёка не поўны пералік мерапрыемстваў, што даюць магчымасць падлеткам дакрануцца да рэальнага жыцця, праявіць знароўку, спрыт у бытавых пытаннях, навучыцца правільна весці фінансавыя і гаспадарчыя справы, дапамогуць сфарміраваць навыкі бяспечных паводзін і культуру ЗЛЖ