Наведалі "Беларускую хатку"

Цікавасць да свайго мінулага, сваіх каранёў - гэта ў крыві кожнага
чалавека. З сям’і пачынаецца жыццё, тут праходзіць фарміраванне чалавека як асобы.
6 кастрычніка на базе "Беларускай хаткі" прайшла тэматычная экскурсія "Сямейны побыт. Сваякі. Традыцыі беларусаў". Экскурсію для навучэнцаў праводзілі члены клуба "Дрэва жыцця". Для іх гэта быў першы вопыт правядзення экскурсіі. Удзельнікі экскурсіі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення сям’і, з асаблівасцямі побыту беларускіх сямей, актыўна абмяркоўвалі цікавыя пытанні, выконвалі практычнае заданне, якое ім дапамагло замацаваць уменне арыентавацца ў роднасных сувязях. Напрыканцы навучэнцы адзначылі, што ўдзел у экскурсіі прымусіў іх глыбока задумацца аб важнасці сям’і ў жыцці чалавека.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.