Пра гэта трэба памятаць
Для навучэнцаў групы 1МТ была праведзена тэматычная экскурсія ў музей Баявой славы каледжа, знаёмства са стэндам, прысвечаным генацыду беларускага народа. 9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынстваў генацыду, ушанавання іх гонару і папярэджання гэтага злачынства.
У гэты дзень у 1948 годзе была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакарання за яго. Для нашай краіны гэта дата асаблівая. Беларусь у час Вялікай Айчыннай вайны перажыла фактычна два генацыда: халакост яўрэеў і генацыд беларусаў. У час вайны загінуў кожны трэці жыхар нашай дзяржавы — амаль 3 мільены чалавек. Людзі паміралі ад рабскай працы, здзекаў, катаванняў і антысанітарыі, змардавання і холаду.
У такіх злачынстваў няма тэрміну даўніны. Беларусь, якая пацярпела больш, чым іншыя, сёння памятае пра гэтых людзей, якія марылі жыць.
Жахі ніколі не павінны паўтарыцца.