А пасля вучэбных заняткаў у актавай зале сабраліся ўдзельнікі літаратурна-патрыятычнай гасцёўні, каб перагарнуць трагічныя старонкі агульнай гісторыі. На гэты раз навучэнцы і педагогі ўспаміналі Хатынскую трагедыю, 70-годдзе з дня якой свет адзначыў 22 сакавіка. Цікавай была форма правядзення – рэквіем па бязвінна загінуўшых ад рук фашысцкіх карнікаў. У ім прынялі ўдзел навучэнцы першага курса. Выдатныя вядучыя: Богуш Ганна, Кяўлова Ксенія, Ліпніцкая Анжэла (гр. Э-11) правялі прысутных па сцежках, абмытых крывёю ахвяр фашызму. Парадавалі чытачы: Жэшка Юлія, Альбяртовіч Яўген, Буцько Таццяна, Мятлюк Наталля, Сарока Вольга, Харашэўская Ірына, Курдзюк Анстасія, Крывец Анастасія, Кісляк Уладзіслаў, Чарнеўскі Юрый, Сідорык Вікторыя, Лешчык Мікалай, Каладко Ірына, - усе дзеці былі вельмі шчырымі, чулымі, пранікнёнымі.

Дарэчным суправаджэннем былі слайды і музыка, падрыхтаваныя Наталляй Пармонік, Марынай Антончык і Аляксандрам Мінько. Выдатную ідэю Браніславы Іванаўны Жардзецкай па-майстэрску ўвасобілі навучэнцы. У зале, сцішыўшы дыханне, сядзелі і слухалі першакурснікі, выкладчыкі, прадстаўнікі старэйшых курсаў. Гэта быў сапраўдны ўрок гісторыі, мужнасці, памяці і любві да роднай зямлі. Дзякуй Вам, дзеці!

No images found.