Вось і ў гэты дзень сотні ваўкавычан прыйшлі да помнікаў, каб пакланіцца тым, хто аддаў сваё жыццё за мірнае і шчаслівае будучае.
Дэлегацыя аграрнага каледжа была адной з самых прадстаўнічых: адміністрацыя, супрацоўнікі, навучэнцы. Асабліва ўразіла прадстаўленне, падрыхтаванае раённым Домам культуры, у якім былі вельмі трапна перададзены апошнія моманты жыцця жыхароў вёскі Шавулічы. З хваляваннем ў сэрцах прысутныя перажывалі ўбачанае. Навучэнцы каледжа ўсклалі вянок да галоўнага помніка мемарыяла, прайшлі па алеі Памяці, пастаялі ў маўчанні ля брацкай магілы...
No images found.
Патрыятычнае выхаванне ў каледжы мае прыярытэтны накірунак і з'яўляецца адной з важнейшых умоў станаўлення і развіцця асобы.