Для нашай дэлегацыі, якую ўзначаліў дырэктар каледжа Ігар Аляксеевіч Кашкевіч, асабліва хвалюючым быў момант выступлення на мітынгу прадстаўніка заатэхнічнага аддзялення, лепшага навучэнца групы З-22 Палтарака Антона. Выступленне Антона было патрыятычным і пранікнёным: “Паважаныя ўдзельнікі ўрачыстага мітынгу! Цвіце і красуе наш горад, наша родная зямля! Шчасліва жывуць тут мірныя людзі!.. Зямля, палітая крывёй нашых продкаў, і, вызваленая ў 44-ым ад ворага, сёння дае багаты ўраджай і вялікую радасць жыцця! Я прадстаўляю моладзь аграрнага каледжа, які рыхтуе спецыялістаў для сельскай гаспадаркі. Сёння мы маем магчымасць узбагачаць сваю зямлю адданай працай, адносінамі да ветэранаў, любоўю да Радзімы, - і, гэтым самым, клапаціцца пра лёс будучых пакаленняў і лёс роднай Беларусі! За мірнае неба і спакой у свеце мы ўдзячны абаронцам Айчыны, нашым дарагім ветэранам! Ад імя моладзі, з асаблівай цеплынёй і любоўю, віншую ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, усіх ваўкавычан і гасцей урачыстасці са святам вызвалення, з Днём горада!!!”

No images found.