Актыўны ўдзел у размове прынялі педагог сацыяльны А.В. Паўлючэнкава, метадыст каледжа С.І. Сінікава і куратары Я.С. Хаванская, Н.Б. Лысевіч, А.В. Панько, Л.У. Лашкевіч, Т.І.Каваленка. А правяла гасцёўню намеснік дырэктара па выхаваўвай рабоце Б.І.Жардзецкая.

No images found.

А вось дзень 14 кастрычніка пачаўся з акцыі “Пазваніце Маме”. На працягу дня з усіх куткоў чулася: “Дарагая мамачка, прывітанне! Са святам! Я цябе люблю!..”

У гэты ж дзень мамам была прысвечана абласная спартакіяда па міні-футболу сярод навучэнцаў Лідскага, Ваўкавыскага педагагічнага і аграрнага каледжаў. Зборная камнда нашага каледжа зрабіла сапраўдны падарунак не толькі мама, але і ўсім нам, бо заняла 1 месца ў пагрупе і выйшла ў фінал абласных спаборніцтваў.

У другой палове дня эпіцэнтр падзей змясціўся ў інтэрнат, дзе “у сямейным крузе” гаварылі пра самых дарагіх людзей у жыцці кожнага чалавека, чыталі вершы, удзельнічалі ў шматлікіх конкурсах. І ўсё гэта было прысвечана дарагім матулям. Напрыканцы мерапрыемства раптам запахла блінамі і свежай выпечкай. І ў гэты ж час на парозе з’явіліся члены гуртка “Гаспадыня”. Усім было і смачна, і цікава, і прыемна.

Застаецца толькі дадаць, што праграму падрыхтавала і правяла педагог-псіхолаг Т.Ф. Адзінокая пры ўдзеле выхавацеляў А.У. Быхаўцавай, Л.Р. Глушэні і педагога дадатковай адукацыі Г.В. Ботвін.

No images found.

А ў гэты час у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва майстар-клас па выкананні макіяжу ў гонар беларускіх прыгажунь давалі спецыялісты кампаніі ORIFLAME. Навучэнкі нашага каледжа: Каця Жвірбля, Саша Трацьяк, Алена Карабач, Света Клебан, Насця Бычак, Аня Пытлевіч разам з Анжэлай Валянцінаўнай сталі не тоькі кліентамі фірмы, але і ўдзельнікамі цікавай размовы аб тым, як ствараць прыгажосць для сябе і вакол сябе, захаваць маладосць і жаночую прывабнасць на доўгія гады.

No images found.