А вось завітала і лясная прыгажуня ёлка, пах ад якой адразу запоўніў усе наваколле.
Стварэннем свята заняты камяндант вучэбных карпусоў Саўко С.В., культарганізатар Юшко І.М. педагог дадатковай адукацыі Хасанава А.В., загадчык інтэрнатаў № 3, № 4 Мароз С.Ч., а таксама куратары, выхавацелі, работнікі каледжа і інтэрната, навучэнцы 1-3 курсаў усіх аддзяленняў.
І хоць Навагодні вечар і маладзежная дыскатэка адбудуцца 29 снежня, а настрой ужо святочны і радасны.
Наперадзе – шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Году моладзі, каледжу і Новаму году. Падставу добрага настрою даюць і паспяховае напісанне зрэза па агульнаадукацыйных і спецыяльных дысцыплінах.
No images found.