Літаратурная гасцёўня "Чароўных ліраў перазвон"
На чарговае паседжанне літаратурнай гасцёўні "Чароўных ліраў перазвон" сёння былі запрошаны навучэнцы першага курса. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў Іваноўскі Мікалай Пятровіч, беларускі пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко.
Мікалай Пятровіч расказаў аб сваім лёсе, аб родзе Іваноўскіх, аб тым, як пацярпела сям'я ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнца з цікавасцю слухалі паэзію, задавалі пытанні. Мікалай Пятровіч падарыў на памяць аб сустрэчы апошні свой зборнік, які выйшаў напярэдадні Вялікай Перамогі, "Адгалоскі саракавых..."