70-годдзе Святланы Алексіевіч

 31 мая загадчык бібліятэкі Лях Н.П. і выкладчык беларускай мовы і літаратуры Ленец Е.Л. запрасілі навучэнцаў І, ІІ курсаў на заключнае мерапрыемства з цыклу бібліятэчных сустрэч літаратурны часопіс “Пісьменнік як люстра народнага героя”. Прысвечана сустрэча 70-годдзю Святланы Алексіевіч. Удзельнікі пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніцы, яе творчасцю. З цікавасцю навучэнцы ўспрынялі інфармацыю аб гісторыі ўзнікнення Нобелеўскай прэміі, асаблівасцях цырыманіялу ўручэння ўзнагароды. У асаблівай атмасферы і абсалютнай цішыні гучалі ўрыўкі з твораў Святланы Алексіевіч. Пасля заканчэння мерапрыемства многія навучэнцы адразу ўзялі творы пісьменніцы ў бібліятэцы, каб самім прачытаць тое, пра што пачулі.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.