Акцыя "Я і мая сям'я - без брыдкаслоўя"
З 14 па 21 кастрычніка ў межах Тыдня бацькоўскай любові выкладчыкамі беларускай і рускай мовы арганізавана акцыя "Я і мая сям'я - без брыдкаслоўя". Навучэнцы першага курса пісалі сачыненні - разважанні, у якіх расказалі аб сямейных традыцыях, узаемаадносінах са сваімі блізкімі. Чырвоным радком ва ўсіх работах прайшла думка аб тым, што маўленне- адна з асноў фарміравання культуры чалавека, сям'і, грамадства. Вынікі конкурсу будуць падведзены на старонках каледжнай газеты "Белыя ветразі".





