Без мінулага няма будучыні: "Беларуская хатка" прынімала навучэнцаў

21 чэрвеня ў інтэрнаце прайшла тэматычная экскурсія “Бабулін куфэрак. Беларускі нацыянальны касцюм”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 1-2 курсаў . Сустрэча прайшла ў музейным пакоі “Беларуская хатка”. Мэта мерапрыемства - бліжэй пазнаеміць навучэнцаў з культурай краіны.

Беларускі нацыянальны касцюм мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Сялянскі касцюм беларусаў – тая частка духоўнай і матэрыяльнай культуры, дзе найбольш ярка праяўляюцца этнічныя асаблівасці.

Удзельнікі клуба «Дрэва жыцця» падчас экскурсіі даведаліся, з чаго складаецца нацыянальны касцюм, а таксама пазналі цікавыя факты пра жаночыя галаўныя ўборы.
Асаблівую цікавасць выклікалі ў навучэнцаў колеры беларускіх касцюмаў.

Вельмі важна, каб моладзь памятала традыцыі сваіх продкаў, і тое, што без мінулага няма і будучыні.