Без мінулага няма будучыні

24 мая ў інтэрнаце прайшла тэматычная экскурсія “Бабулін куфэрак. Беларускі нацыянальны касцюм” для навучэнцаў 1-2 курсаў у музейным пакоі “Беларуская хатка”.
Беларускі нацыянальны касцюм мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Сялянскі касцюм беларусаў – тая частка духоўнай і матэрыяльнай культуры, дзе найбольш ярка праяўляюцца этнічныя асаблівасці. Удзельнікі клуба «Дрэва жыцця» падчас экскурсіі знаемілі прысутных, з чаго складаецца нацыянальны касцюм, а таксама з цікавымі фактамі пра жаночыя галаўныя ўборы. Асаблівую цікавасць выклікалі ў навучэнцаў колеры беларускіх касцюмаў.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.