“Чароўных ліраў перазвон”

19 сакавіка адбылася чарговая паэтычная сустрэча з цыклу “Чароўных ліраў перазвон”. На гэты раз у госці завітала ваўкавыская паэтэса Тамара Кашавая. Прымеркавана мерапремства да Сусветнага дня паэзіі, які будзе адзначацца 21 сакавіка.

Тамара Кашавая не толькі чытала свае вершы, адказвала на пытанні навучэнцаў, але і падзялілася некаторымі таямніцамі свайго майстэрства.

Паэзія сапраўды можа аб’яднаць, абудзіць у чалавеку самыя лепшыя пачуцці і намеры. У гэтым пераканаліся ўсе прысутныя.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.