Да Міжнароднага дня роднай мовы

Літаратурна-музычным калейдаскопам па творчасці любімых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў адзначаны Міжнародны дзень роднай мовы ў нашым каледжы.

Навучэнцы групы У-11 знаёмілі прысутных з творчасцю класікаў беларускай літаратуры і паэтаў Ваўкавышчыны, успаміналі ваенных аўтараў, паэтаў-песеннікаў. Заключным акордам прагучала песня на словы Я.Коласа, музыку І.Лучанка "Мой родны кут", якую падпявалі ўсе прысутныя.

Выхаванне патрыятызму пачынаецца з роднага слова, з любімых сэрцу песень , з учынкаў, якія ўзбагачаюць наш край і сэрца кожнага чалавека.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.