Экскурс у мінулае

Каб моладзь магла ведаць аб сваёй краіне, аб тым, як жылі нашы продкі, каб разумела і памятала родную мову, 28 лютага ў інтэрнаце адбылася экскурсія “Таямніцы беларускай хаткі”. Удзельнікі клуба “Дрэва жыцця” у “Беларускай хатцы” знаёмілі з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у хаце. Навучэнцы ўбачылі, як раней выглядала звычайная сялянская хата, рэчы, прылады побыту і працы, якія ў сучаснасці ўжо не выкарыстоўваюцца. Даведаліся, як жылі нашы прашчуры, чым займаліся, як вялі гаспадарку, якія абрады і святы адзначалі.
Хлопцы і дзяўчаты былі ўражаны экскурсіяй у даўніну. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.