Год навукі. Канферэнцыя па фізічным выхаванні

Надзвычай цікава і разнастайна праходзіць Год навукі ў аграрным каледжы. Так, 9 чэрвеня каледж прымаў гасцей з сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Гродна, Навагрудка, Жыровічаў, Ліды, Ваўкавыска. Спецыялісты абмеркавалі пытанні фізічнага выхавання моладзі, сучасныя методыкі правядзення ўрокаў фізічнай культуры, выпрацавалі шляхі далейшай работы па развіцці цікавасці навучэнцаў да заняткаў фізкультурай і спортам, фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця.

Ініцыятарам канферэнцыі стаў вопытнейшы выкладчык вучэбных дысцыплін “Фізічная культура і здароўе” і “Дапрызыўная падрыхтоўка”, настаўнік вышэйшай катэгорыі Павел Міхайлавіч Канцавой, – чалавек, які не толькі на працягу многіх гадоў быў кіраўніком фізічнага выхавання ў каледжы, але аддана, з высокім прафесіяналізмам служыў абранай прафесіі і моладзі.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.