Каб не страціць будучыні, трэба памятаць і шанаваць мінулае.
16 снежня на базе інтэрнату калледжа ў музейным пакоі "Беларуская хатка" адбылася тэматычная экскурсія “Прадметы мужчынскай і жаночай працы”. Прымалі ў ёй ўдзел навучэнцы з клуба "Дрэва жыцця" і першакурснікі.
Юнакі даведаліся аб некаторых момантах сялянскага жыцця нашых продкаў: пра адносіны і падзел працы ў сямі, якія прылады працы існавалі, прынцыпы жыцця сялян. Аб гэтым распавядалі экскурсаводы Арына Антоненка і Дамініка Мацюк. Пад час мерапрыемства навучэнцы актыўна адказвалі на пытанні, а таксама разбіралі значэнне прыказак. Таксама пагулялі ў гульню "Працаўнікі", мэтай якой было адгадаць, што рабілі той або іншай прыладай працы.
На прыканцы экскурсіі навучэнцы былі стомленныя, але задаволеныя, што паглыбілі свае веды пра гісторыю сваей краіны, традыцыі і побыт беларускага народа.