Квэст " Скарбы роднага краю"

28 красавіка распачалася дэкада камісіі сацыяльна- гуманітарнага цыклу. Выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры ў этнаграфічным вугалку правялі музейны ўрок квэст-гульню " Скарбы роднага краю", у якой прынялі ўдзел каманды "Крынічка" і "Васількі і Васілінка". Навучэнцы групы У-11 у гульнявой форме паказалі свае веды па этнаграфіі : расказвалі пра рэчы з чароўнага куфэрка, разгадвалі загадкі, збіралі нацыянальныя касцюмы. У цёплай і ўтульнай абстаноўцы навучэнцы і выкладчыкі атрымалі. сапраўдную асалоду ад гульні. Удзельнікі атрымалі салодкія пачастункі і масу найлепшых эмоцый.

Аўтар Ленец Алена Леанідаўна

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.