"Любіце, шануйце, ведайце беларускую мову"

21 лютага ў каледжы распачаўся тыдзень роднай мовы. Навучэнцы груп З-11, З-12, У-11, 1-МТ сабраліся ва ўтульнай чытальнай зале бібліятэкі, каб паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульні "Любіце, шануйце, ведайце беларускую мову". Адкрыла мерапрыемства выкладчык беларускай мовы і літаратуры Жардзецкая Браніслава Іванаўна, якая прачытала ўласны верш "Прысвячэнне" да 110 гадавіны з дня нараджэння Максіма Танка, які прадстаўлены на рэспубліканскі інтэрнет-конкурс "Мне пару крыл дало юнацтва". Далей каманды "Знаўцы"і "Разумнікі" змагаліся за званне лепшых:  перакладвалі з беларускай на рускую мову, шукалі памылкі ў сказах, тлумачылі значэнне слоў-падманшчыкаў, паказвалі сваё веданне прыказак і прымавак, фразеалагізмаў. Балельшчыкі актыўна дапамагалі сваім камандам, удзельнічалі ў конкурсах. 

Ленец А.Л.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.