Міжнародны дзень роднай мовы ў каледжы насычаны падзеямі і значнымі мерапремствамі

Напярэдадні быў аформлены тэматычны стэнд, падрыхтаваны новы выпуск газет “Белыя ветразі”, аформлены кніжныя выставы ў бібліятэцы “З любоўю да роднага слова”, “Пісьменнікі-юбіляры”.

На працягу тыдня праходзіла акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. Многія навучэнцы прынялі ўдзел у конкурсе сачыненняў-эсэ “Я гэты край Радзімаю заву”, пераможцамі якога сталі Свістунова К., Голубеў А., Проклава А., Салонка Я.(гр.У-11), Нічыпарэнка У., Дабрылка С., Шпак А., Куратнік А., Кірэня В. (гр.В-11).

21 лютага навучэнцам 1-2 курсаў быў прапанаваны Гродзенскі абласны дыктант “Успаміны маленства”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праведзены выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры А.Л.Ленец.

У гэты ж дзень у бібліятэцы каледжа адбылася прэзентацыя літаратурна-музычнай імпрэзы да 90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Вядучыя праграмы і чытальнікі любімых вершаў паэта, навучэнцы групы У-11, з любоўю да літаратурнай спадчыны класіка расказалі пра яго жыццёвы і творчы шлях, адзначыўшы меладычнасць, прыгажосць і глыбокі патрыятызм твораў Рыгора Іванавіча Барадуліна. Навучэнцы Капейкіна Э., Тахтарава В., Місюля А., Дабрылка С., Ерамейчык К. выканалі малюнкі па матывах вершаў паэта. Завяршальным акордам стала выкананне песні І.Лучанка “Трэба дома бываць часцей” на словы Р.Барадуліна пад відэакліп з удзелам славутых “Песняроў”!

Тыдзень роднай мовы прайшоў пад дэвізам “Родная мова – мелодыя сэрца”.

Выкладчыкі беларускай мовы і

літаратуры А.Л.Ленец,

Б.І.Жардзецкая