Міжнародны дзень сям'і

    20 верасня 1993 года Генеральнай Асамблеяй ААН быў зацверджаны Міжнародны дзень сям'і, які  закліканы прыцягнуць увагу да праблемаў сям'і і садзейнічаць яе ўмацаванню . Сям'я як асноўны элемент грамадства была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, пераемніцай пакаленняў, фактарам стабільнага развіцця дзяржавы. Менавіта з сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца яго фарміраванне як грамадзяніна. Сям'я - крыніца любові і павагі. Прыярытэтам дзяржаўнай сямейнай палітыкі на сучасным этапе з'яўляецца сцвярджэнне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, захаванне духоўных і маральных традыцый у сямейных адносінах, стварэнне умоў для забеспячэння сямейнага дабрабыту, адказнага бацькоўства. 

Ад імя Беларускага саюза жанчын хачу павіншаваць усіх  супрацоўнікаў каледжа з гэтым прыгожым святам. Няхай у вашых сем'ях заўсёды пануе мір, лад і каханне. Сям'я - гэта самае цёплае месца на зямлі!  

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.