Музейныя сустрэчы

На працягу бягучага тыдня навучэнцы 1 курса наведваюць музей Баявой славы каледжа з мэтай азнаямлення з экспанатамі і стэндамі, прысвечанымі Дню адзінства народаў БССР і Заходняй Беларусі. Першымі наведвальнікамі сталі навучэнцы груп З-12 і У-11.
Першакурснікі ўступілі ў дыялог з выкладчыкам гісторыі, таму сустрэча мела канструктыўны, пазнавальны характар.
Адметным з'явілася і тое, што навучэнцы чыталі любімыя вершы беларускіх класікаў аб роднай мове, аб Радзіме і яе слаўнай гісторыі.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.