Напярэдадні восеньскіх Дзядоў

Традыцыйна, напярэдадні восеньскіх Дзядоў, супрацоўнікі і навучэнцы каледжа выязджаюць у мемарыяльны комплекс "Шавулічы", каб ушанаваць памяць аб бязвінна загінуўшых продках у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ўпарадкаваць магілы і абеліскі.

Падчас працоўнай акцыі члены БРСМ, навучэнцы группы 71В, былі ўзрушаны расказам пра жудасную трагедыю, якая перакрэсліла жыццё 366 жыхароў Шавуліч. Ад’язджаючы, кожны выказаў пажаданне вечнага спакою душам: ад маленькага немаўляці да самага пажылога старца.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.