“Пад небам бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна”

Зямля мая бой прымала
ад старога і да мала,
ад стагадовага Талаша
да Казея – малыша.
І падаў, рапрасцерты,
кожны чацверты…

Такімі радкамі з “Рэквіема па кожным чацвертым” Анатоля Вярцінскага навучэнцы группы 1 КШ распачалі адзіны дзень інфармірвання ШАГ “Пад небам бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна”. Сёння навучэнцы ўзварушылі гістарычную памяць, успомнілі гераічныя імены, самыя знакамітыя змаганні і ваенныя аперацыі. Напрыканцы мерапрыемства быў зроблены вынік: Вялікая Айчынная вайна – гэта гады, калі цесна перапляліся гераізм і трагедыя, мужнасць і боль мільёнаў людзей: салдатаў, партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў, якія паклалі сваё жыццё на алтар барацьбы за свабоду, мір і справядлівасць.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.