“Першыя крокі ў прафесію”

7 чэрвеня для навучэнцаў груп В-11, В-21 прайшла выхаваўчая гадзіна ў форме адкрытай кафедры “Першыя крокі ў прафесію” з запрашэннем вядучага ветэрынарнага ўрача-дзяржветінспектара Ваўкавыскай  РІВН ДУ “Ветэрынарны надзор” Лагонды Валянціны Анатольеўны.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні прэстыжу прафесіі ветэрынарнага фельчара, перспектывы навучэнцаў як будучых спецыялістаў АПК у нашай краіне, наяўнасці прафесійных якасцей, якімі павінны валодаць будучыя спецыялісты.

Шматлікія пытанні, што паступілі ад навучэнцаў, яшчэ раз падцвердзілі, што яны зрабілі правільны прафесійны выбар – спецыяльнасць “Ветэрынарная медыцына”.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.