Праз прафілактыку – да прафесіі
Навучэнцы, якія стаяць на ўліку ў ІСН, мелі магчымасць пабываць у надзвычай цікавым падарожы. Экскурсійную паездку ў адно з лепшых дзяржаўных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна – РСКУП “Ваўкавыскае” – арганізавала загадчык аддзялення Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага аблугоўвання насельніцтва Ірына Антонаўна Чаркоўская. У ходзе экскурсіі дзеці наведалі МТФ “Львоўка”, дзе азнаёміліся з тэхналогіяй прыгатавання сенажу і сіласнай масы, назіралі за працэсам даення кароў, пераканаліся ў высокай якасці малака, пабывалі на машынным двары гаспадаркі “Вярэйкі”.
Навучэнцы атрымалі вялікае ўражанне ад ваколіц прыгожага аграгарадка “Вярэйкі” і яшчэ большае – ад смачных страў у “Купалінка”, дзе была калектыўная вячэра. Удзельнікі выказаліся ў адзін голас: “Дзякуй арганізатарам і людзям, якія з такой любоўю ставяцца да сваёй прафесіі. А сама прафесія заатэхніка стала нам больш зразумелай, блізкай і цікавай. Дзякуй, Ірына Антонаўна!”