Разам ладзілі свята беларускай кухні

У інтэрнаце каледжа ў нядзелю  выхавацелі разам з навучэнцамі падрыхтавалі  мерапрыемства, прысвечанае  нацыянальнай кухні. 

 Якія стравы спажывалі нашы продкі? Як яны называліся і называюцца? У якіх абрадах ужывалі іх беларусы? Якое значэнне яны мелі і маюць? Пра ўсё гэта  расказалі  ўдзельнікі свята. 

А яшчэ была арганізавана дэгустацыя беларускіх страў: дранікаў, бліноў, аладак, якія прыгатавалі дзяўчаты, а таксама салёных агуркоў, вясковага сала і каўбасы. Гэта частка мерапрыемства спадабалася навучэнцам найбольш. 

Спадзяёмся, што ўдельнікам свята ўдалося зацікавіць прысутных  прыгатаваннем спрадвечна беларускіх страў. 

На развітанне ўсім прысутным  пажадалі, каб сталы ў іх хатах былі багатымі, а душы і сэрцы — добрымі і шчодрымі.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.