Размаўляй па-беларуску!

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, што пачаўся 16 верасня, прысвечаны Дню яднання народаў, і з кожным днём набірае тэмп.

Раніца 19 верасня пачалася з акцыі "Размаўляй па-беларуску", а затым групы З-31 і З-32 наведалі тэматычную кніжную выставу ў бібліятэцы "У родным слове - целы свет". Навучэнцы з цікавасцю слухалі бібліятэкараў аб гісторыі паходжання і развіцця беларускага слова, а выкладчыкі дапоўнілі аповяд пра вядомых і невядомых, слаўных постацяў зямлі беларускай.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.