Спаборнічалі ў веданні сялянскага побыту

 Выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры Ленец Алена Леанідаўна і Жардзецкая Браніслава Іванаўна для навучэнцаў групы У-11 правялі цікавую музейную віктарыну "Скарбы роднага краю" . Дзве каманды спаборнічалі ў веданні старадаўніх рэчаў сялянскага побыту, умела і з густам падбіралі мужчынскі і жаночы строі, расказвалі аб традыцыях і абрадах беларусаў, падзяліліся традыцыямі , якія захоўваюцца ў сваіх сем'ях.  Час праляцеў хутка і цікава, а самае галоўнае - карысна.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.