Старт акцыі “Нашы дзеці”
10 снежня, у Сусветны дзень правоў чалавека, у Ваўкавыскім раёне афіцыйна дадзены старт дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.
Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, усё адбылося: і вясёлая музыка, і па-дзіцячы гарэзлівы флэшмоб, і самая актыўная частка жыхароў горада – наша моладзь, якая выконвала ролю “праваднікоў” паміж самой падзеяй і народам, што сабраўся на плошчы.
Валанцёры каледжа, члены БРСМ: Мікіта Жылінскі, Андрэй Друк, Валерыя Саўко, Ангеліна Салейка, Валянціна Калараш разам з педагогамі І.М. Юшко, А.В. Паўлючэнкавай, А.У. Быхаўцавай распачалі адлік добрых калядных спраў, накіраваных на падтрымку нашых дзяцей.