Сустракаем “Маслянку”

Дэлегацыя каледжа пад кіраўніцтвам І.М. Юшко ў суботу адправілася на раённае  фальклорнае свята, дзе прадставяць чароўную “Вяснянку” ў асобе Усцінавай Веранікі, танцавальны калектыў “Дыямант” (Скробат А., Нячай А., Малей К., Когель Н., Гардзейчык А., Смок У., Палубок А., Ігнатчык А., Залатухіна А.) з кіраўніком А.В. Хасанавай, спартыўную каманду разам з С.А. Дзямешчыкам. А яшчэ на пляцоўцы будць бліны ад І.У. Рагозы.

Удалае выступленне і дыплом “Пераможцаў “ у конкурсе Вяснянак стварыла добры настрой удзельнікам і гледачам святочных мерапрыемстваў.

II месца ў барадзьбе сярод самых моцных заваявала і наша спартыўная каманда ў складзе:
Паўлюкевіч Дз., Цыркуноў Р., Тубілевіч А., Гуляй В., Падвойскі П., Леўчанка А., Багдзевіч Дз.
Кіраўнік каманды – Дзямешчык С.А.

Гуляй, “Маслянка”!

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.