Віртуальная гутарка “Гарчынка песні недапетай”

Менавіта ў такой незвычайной форме прайшло мерапрыемства, падрыхтаванае бібліятэкарамі каледжа Буцько Вольгай Міхайлаўнай і Лях Наталляй Паўлаўнай, да 75-годдзя Яўгеніі Янішчыц, вядомай беларускай паэткі. Вядучыя Пятрова Таццяна (В-11) і Кішкун Мацвей (1СВ) выступілі ў ролі маці і сына. А з экрана ліліся радкі Яўгеніі Янішчыц, агучаныя Алёнай Андрушка (В 21), Янам Вяржбіцкім (1СВ) і Аляксандрай Прававеравай (Т-11).

Дыялог паміж роднымі людзьмі ажывіў старонкі жыцця і творчасці Я. Янішчыц. Гарманічна ўпісаліся ў размову чытачы любімых вершаў: Даря Кавальчук, Ясенія Вага, Ганна Свіслоцкая- з групы У-11 і навучэнцы групы В-11: Анастасія Савіцкая, Кірыл Семяняка, Аляксандра Сяргеева, Варвара Дабрыян.

Мерапрыемства было глыбока патрыятычным і цікавым.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.