Вы паслухайце родную мову…

19 лютага прайшоў  конкурс чытальнікаў вершаў , прысвечаных  беларускай мове,  “Вы паслухайце родную мову…”.   Прынялі ў ім удзел навучэнцы усіх груп першага курса. Хлопцы і дзяўчаты вельмі адказна рыхтаваліся да спаборніцтва (падбіралі вершы, працавалі над уменнем выразнага чытання), а пад час выступлення  стараліся перадаць настрой верша, паказаць   разуменне твора, праявіць  максімальна сваё майстэрства выканання.

 Журы было нялёгка вызначыць пераможцаў. 1 месца прысудзілі Мацвею Жыху (група В-11)  , 2 – Крысціне Тарасавай (група З-11) , 3 – Міхаілу Канецкаму (група 1-СВ).

Родная мова з’яднала ўсіх прысутных у зале, мы атрымалі масу станоўчых эмоцый.

 

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.