Прынялі ўдзел у кірмашы мэтавай падрыхтоўкі

17 лютага прафарыетацыйная каманда каледжа ў складзе выкладчыкаў Ленец А.Л. , Боуфал Т.У., навучэнцаў Свораб А., Дайнэка А., Віктаравай І. прыняла ўдзел у "Ярмарцы вакансій", якая праводзілася для навучэнцаў выпускных класаў Зэльвенскага раёна. Адбылося мерапрыемства на базе сярэдняй школы 3 гарадскога пасёлка. На сустрэчу былі запрошаны прадстаўнікі навучальных устаноў Рэспублікі сельскагаспадарчага профілю, прадстаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Зэльвенскага раёна. У Ярмарцы прыняло ўдзел 120 навучэнцаў з усіх школ раёна.

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.