З Днём маці

Паважаныя супрацоўніцы каледжа!
Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці. Гэты дзень можна лічыць адным з самых галоўных на зямлі, бо толькі маці дорыць свету яго вышэйшую каштоўнасць – чалавечае жыццё!  Цяжка знайсці слова, больш блізкае і дарагое сэрцу, чым “матуля”, - самы блізкі , пяшчотны, добры чалавек, які любіць шчыра і аддана. Яна падзяляе   радасць, якую даюць ёй дзеці, суцяшае ў скрусе, дае надзею. Нездарма ў народзе кажуць:” Ёсць шмат родных людзей, але радней маці няма”.
Дарагія матулі!
Няхай самыя лепшыя і цёплыя  словы гучаць сёння для вас! Дзякуй вам за клопат, за ўрокі сапраўднай чалавечнасці і любові, за разуменне і мудрасць! Шчыра жадаю, каб самыя пяшчотныя словы гучалі для вас не толькі ў дзень свята. Няхай абыдуць вас нягоды, у вашых сем’ях пануюць лад, згода і дабрабыт. Жадаю вам здароўя! Будзьце каханымі і шчаслівымі! Няхай вашы дзеці радуюць вас заўсёды!
Старшыня ПА ГА”Беларускі союз жанчын”   А.Л.Ленец

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.