З Міжнародным жаночым днём!

Паважаныя супрацоўніцы каледжа!

Прыміце віншаванні ад ГА “Беларускі саюз жанчын” з самым прыгожым святам! Яно вельмі ўдала супала з пачаткам вясны, калі прырода прачынаецца, нараджаюцца новыя планы і мары.  Першыя краскі робяць яго квітнеючым і напоўненым  пяшчотным водарам. Няхай гэты цудоўны дзень  песціць вас цяплом, а мужчыны – сваёй увагай! Усміхайцеся часцей,  будзьце шчаслівымі, паспяховымі, заўсёды задаволенымі,  а галоўнае – каханымі! Жанчына – самае прыгожае, што ёсць у гэтым свеце, таму і далей рабіце яго яшчэ лепшым, дорачы  дабрыню і любоў!  

Жадаю вам, дарагія сяброўкі, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, цудоўнага настрою, няхай кожны дзень радуе вас прыемнымі падзеямі, цеплынёй і клопатам самых блізкіх і родных!

 

Оставить комментарий

Вы комментируете как Гость.