Дыялогавая пляцоўка “ Жанчына ў фокусе: кар’ера, сям’я і вялікая краіна”
23 красавіка адкрыта дэкада цыклавой камісіі выкладчыкаў сацыяльна-гуманітарных прадметаў агульнаадукацыйнага кампанента, прысвечаная Году беларускай жанчыны. Распачалася яна дыялогавай пляцоўкай “ Жанчына ў фокусе: кар’ера, сям’я і вялікая краіна”, спікерам на якой выступіла Яўгенія Пагранічная - сваральніца лагатыпа Года беларускай жанчыны. Цікавая размова вялася аб магчымасцях самарэалізацыі жанчыны як у прафесійнай сферы, так і ў якасці творчай асобы і ,канечне, як маці і захавальніцы сям’і. Навучэнцы сталі не толькі гледачамі, але і актыўнымі суразмоўцамі.





