Экскурсія ў краязнаўчым пакоі

Тэматычная экскурсія па беларускім народным ткацтве, праведзеная 24 красавіка сярод навучэнцаў у інтэрнаце, выдатная магчымасць далучыцца да багатай культурнай спадчыны. Удзельнікі пазнаёміліся з асноўнымі відамі традыцыйных тканых вырабаў: посцілкі, рушнікі, дываны, сімволіка арнаменту, культурнае значэнне ткацтва. А таксама прынялі ўдзел ў віктарыне , этнаграфічным кракадзіле. Самым вясёлым момантам стаў «Этнаграфічны кракадзіл». Спрабавалі без слоў растлумачыць, як працуе калаўрот або як засцілаць святочны стол. Бліц-апытанне паказала: нашы хлопцы і дзяўчаты добра ведаюць, што рушнік — гэта не проста рэч, а сапраўдны абярэг!
Такія мерапрыемствы дапамагаюць захаваць традыцыі і выхаваць павагу да роднай культуры ў моладзі