Прыемна было слухаць мілыя серцу напевы на роднай мове. Назіраць, як убрана зала ў стыле народнага інтер’еру. Быццам апынуліся ў вясковай хаце: упрыгожаная елка, на сценах – рушнікі-вышыванкі, мяккія падушкі, страва ў талерках, напіткі ў жбане (“зеляно віно” – для гаспадара, “хмяльное піва” – для гаспадыні, “салодкі мядок” – для дзетак). Песні, жарты, весялосць пануюць у гэтай хаце ў першы дзень Каляд. Тут жыве звычайная беларуская сям’я: маці, бацька і дачка. Калядкі звычайна праходзілі з 25 снежня па 7 студзеня. Да іх актыўна рыхтаваліся, пазней частаваліся куццёй (шчодрай, беднай і багатай). Госці прыходзілі ў хату і мылі рукі вадою са жбана, у які зарання кідалі срэбраныя манеты. Гаспадары сустракалі гасцей. У час імправізаваных Калядак Несцерка і Лявоніха весяляць народ: пачынаюць гульню ў прыказкі, затым гучыць песня “Вінаград – сад зялёны. Хлопец маладзенькі”, якую спяваюць навучэнцы В-21 групы. Пад меладычны напеў дзяўчаты ў той жа час вышываюць рушнікі, якія адыгрываюць значную ролю ў нашай культуры. “Дзе рушнік, там і хлеб”, - так гаварылі нашы продкі. Звычайна хлебам-соллю вітаюць на рушніках. Дзяўчаты пяюць і танчаць “Лявоніху”. Кіраўнік гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці Галіна Васільеўна дала майстар-клас: паказала, ак стварыць куклу-берагіню, звычайна ў вобразе жанчыны, таму што менавіта яна аберагае ўсю сям’ю. Робячы абярэг, думала пра чалавека, якому хацела адрасаваць падарунак. Ларыса Раманаўна, выхавацель інтэрната, паведаміла, што з даўніх часоў нашы продкі збіралі лекавыя расліны, якія дапамагалі ім зберагчы здароўе. Рамонак дазваляў чалавеку супакоіцца доўгімі вечарамі, адпачыць ад працы. Духмяная мята прыдавала бадзерасць і энергію. Дзяўчаты – майстрыхі – весялушкі, заспяваўшы прыпеўкі, пачаставалі ўсіх гарбатай, затым цыганкі дапамаглі ім правесці гульні і варажбу, заклікаўшы дзяўчат і хлопцаў з залы. Варажылі “на куцці” з дапамогай “казы” “на мужа”.”Каза” трымае люстэрка – прыгожы муж ў дзяўчыны будзе, бусы, пярсценкі – бузде багаты, кнігу – будзе прафесар. А хто ў новым годзе з казой патанцуе – таму пашанцуе.

Дырэктар установы шчыра падзякаваў удзельнікаў гуртка “Ваўкавыскі карагод”: “Наша спадчына – гэта тое, што засталося нам ад продкаў, і мы павінны шанаваць і мацаваць яе”.

No images found.