Падрабязна прадстаўлены паліцы выставы. Так, напрыклад, Алег Качан, міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, з турыстычнай кропкі бачання ахарактэрызаваў нашу краіну ў сваім часопісе “Ну што вам расказаць пра Беларусь?”. Ілюстраваная гістрыя дзяржавы прадстаўлена ў кнізе “Суверенная Беларусь”. Таксама заслугоўвае ўвагі на выставе “Падарожжа па краіне беларусаў” В. Вольскага. Прыгожыя краявіды, фотаздымкі ўбачылі на выставе вучні В-21 групы ў альбоме “Мы - беларусы”.
У гэтым годзе горад Гродна атрымаў ганаровае званне культурнай сталіцы, якое ўжо есць, напрыклад, у Магілева і Полацка. Матэрыял аб горадзе і Гродзенскай вобласці і аб іх культурнай спадчыне ўбычылі вучні на выставе. Іх асабліва зацікавіў часопіс “Гродзенскай праўды” “Гродна гасцінна прымае гасцей з караваем”.
Юрыдычны аспект праблем, якімі цікавяцца вучні, асветлены ў “Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канцэптуальныя асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы”.
Бібліятэкар Зоя Пятроўна Шыркавец расказала:
“Яшчэ напярэдадні Новага года мы даведаліся, што 2014 будзе аб’яўлены Годам гасціннасці. Адпаведны ўказ быў падпісаны 27 снежня. Гэта добры повад для развіцця турыстычнай галіны. У цяперашні момант у розных міністэрствах і ведамствах ідзе работа па стварэнню плана мерапрыемстваў па правядзенню Года гасціннасці.
У маі месяцы на хакейныя спаборніцтвы да нас у Беларусь павінны з’ехацца госці з усяго свету, і ад таго, наколькі ім тут спадабаецца праводзіць свой дасуг, будзе залежаць стан ўсей турыстычнай галіны. На тым радушшы і хлебасольнасці, якія мы праявім пры прыеме гасцей, будзе залежаць іх жаданне зноў і зноў наведаць нашу краіну.
І тым не менш у беларусаў за многія стагоддзі гасціннасць стала рысай характару. Нашы продкі калісьці лічылі, што чалавека, зайшоўшага ў дом, асабліва незнаемага, першым чынам неабходна гасцінна сустрэць, накарміць, напаіць, каб госць ні на што не прагневаўся. Тады ен не зможа прычыніць гаспадару і яго сям’і ніякага зла. Госцю таксама добра: паеўшы ў якім - небудзь доме, ен мог разлічваць на ахову і дапамогу гаспадара. Ен станавіўся сапраўдным сваяком, а з сваімі, як вядома, не ваююць.
Такім чынам, хлеб – соль, якім сення сустракаюць прыехаўшую дэлегацыю, - нішто іншае, як мірны дагавор паміж гаспадаром і гасцямі. І ад таго, як гасцінна прыме краіна сваіх турыстаў, залежыць, ці захочуць яны наведаць яе наступны раз”.
Інфармацыйная імпрэза вельмі спадабалася яе наведвальнікам.
No images found.