Удзел у ім прынялі лепшыя вакалісты каледжа. Вакальная група ў саставе Аўсейкі Яўгена, Шылы Дзмітрыя, Чарнеўскага Юрыя, Гоздзік Алесі, Стэцкевіч Аляксандры і Асцюкевіч Надзеі прадставілі песню з кінафільма “Нябесны ціхаход”. Прагучала яна бадзера, жыва, ярка. Журы адзначыла выступленне дыпломам 3 ступені.

Непадзельную цікавасць у шматлікіх глядачоў, якія сабраліся ў раённым Доме культуры, выклікала песня “Так случилось, мужчины ушли…” у выкананні Крысціны Саўчук. Пранікнённа, па-майстэрску яна перадала характар твора. Хараэграфічная замалёўка надала нумару арыгінальнасць і непаўторнасць.

У састаў хараэграфічнай групы ўвайшлі:

Грымайла Д., Годзік А., Сай Р., Ігнацік Н., Важова А., Санжароўская Н., Ралінскі Дз., Максімаў А., Шыла Дз., Аўсейка Я., Кузака А., Качмарык А.

Жадаем нашым вучням новых творчых поспехаў і дасягненняў!

No images found.