Непасрэдна перад працэсам напісання дыктоўкі бібліятэкар Шыркавец Зоя Пятроўна азнаеміла супрацоўнікаў установы з выставай, прысвечанай Дню роднай мовы. Яна зрабіла паведамленне:

“У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. А ці ведаеце вы, што прапанову ўвесці такі дзень унесла краіна Бангладэш?

21 лютага 1957 года, адстойваючы правы вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.

Больш за шэсць тысяч моваў налічваецца ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта для захавання тых моваў, што знікаюць, ЮНЭСКА і аб’вясціла Дзень роднай мовы – каб хоць аднойчы на год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Вось і наша бібліятэка падрыхтавала выставу, прысвечаную Дню роднай мовы, на якой прадстаўлены артыкулы з часопісаў. У іх адлюстравана гісторыя нашай роднай мілагучнай беларускай мовы, шлях яе развіцця. А вытрымкі з твораў некаторых дзеячоў пра мову проста хочацца зачытаць.

“Беларуская мова – самая багатая і самая чыстая гаворка. Яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі. Літоўскі статут напісаны таксама на беларускай мове, самай гарманічнай з усіх славянскіх моў.”

На гэтай выставе вы знойдзеце шэраг кніг, якія адлюстроўваюць толькі маленькую часцінку таго, што можна прачытаць у нашай бібліятэцы пра беларускую мову. А яшчэ звярніце ўвагу: у бібліятэцы ёсць краязнаўчы куток, дзе вы можаце знайсці матэрыялы, якія тычацца нашай Ваўкавышчыны, выставы, прысвечаныя Году гасціннасці, даты літаратурнага календара, якія пастаянна абнаўляюцца. І ўсё гэта – на беларускай мове.

Бібліятэка выпісвае шэраг часопісаў на беларускай мове – гэта “Народная асвета”, “Адукацыя і выхаванне”, “Выхаванне і дадатковая адукацыя”, “Праблемы выхавання” – і ўсё гэта для вашай увагі.”

У сваім заключным слове Кашкевіч Ігар Аляксеевіч павіншаваў усіх з сапраўды выдатным завяршэннем працы, а найбольш актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі ўражаннямі аб ім: “Даўно мы не размаўлялі на беларускай мове. І яна гучыць меладычна. Сваю мову трэба паважаць, а таксама трэба паважаць і тых, хто на ёй размаўляе”, - сказаў Нагавонскі Генадзь Аляксеевіч. Лысевіч Наталля Барысаўна дадала: “Родная мова - гэта тая, на якой мы складаем свае думкі. Але, калі мы жывем у дзяржаве, дзе ўжываюць дзьве мовы, то трэба ставіцца да гэтага памяркоўна.” Панько Алена Валер’еўна выказала свае адчуванні ў сувязі з напісаннем дыктоўкі: “Я хвалявалася, калі пісала, таму што калісьці як раз у той жа самай аўдыторыі здавала экзамен па беларускай мове ў час паступлення ў нашу ўстанову. Але ўсё скончылася добра. Цяпер я выкладчык.”

No images found.