Быццам нейкі "відэакліп" праходзіў перад вачыма тых, хто прысутнічаў у актавай зале: такое ўражанне выклікала дэманстрацыя слайдаў, на якіх былі адлюстраваны родныя мясціны. Песні, танцы, мелодыі як бы вярталі ў дзяцінства. Творы мастацтва ўспрымаліся амаль што са слязьмі на вачах, асабліва песні Вялікай Айчыннай вайны: “Вецер песні вайны разгубіў – іх да сення ніхто не забыў”.

Спадабалася выступленне аркестровай групы з мелодыямі ваенных гадоў (кіраўнік Рагоза І.У.): “С берез неслышен, невесом слетает жёлтый лист…”

З цеплынёй успрымала зала гледачоў вельмі пранікнены, лірычны дуэт выкладчыка Дзянісава Р. і навучэнкі Зінкевіч Н., а таксама вакальнай групы, у якой спяваў і дырэктар каледжа Кашкевіч І.А. Пад спевы салаўя гучалі словы: “Травы детства пахнут сладко – сладко, остаётся горечь на губах”.

Канцэртная праграма скончылася жыццёсцвярджальнымі радкамі: “Пусть небо будет чистым, ясным! Недаром мы зовёмся белорусы!”

Спадзяёмся, што ўсе артысты адчувалі гарачую падтрымку залы, і віншуем іх з удалым выступленнем вакальнай групы (кіраўнік Мінько А.), танцавальнага калектыву (кіраўнік Хасанава А.) і ганарымся тым, што кожны год у нас у каледжы новы рэпертуар (кіраўнік Юшко І.М.) і выдатныя вядучыя.

No images found.