У гэты час заўсёды сонейка іграе, струменіць праменьчыкамі, бо Ўваскрос распяты Хрыстос, і ўсе людзі калісьці хадзілі і расказвалі аб гэтым цудзе. Вось заспявалі і нашы артысты – валачобнікі: “Хрыстос Уваскрос – сын Божы.” Пад акампанемент баяна, скрыпкі і бубна яны выказалі пажаданні гаспадарам, “каб ніва была ўрадліва, каб з жонкай не сварыліся, паміж сабой мірыліся”, патанчылі, а затым правялі віктарыну і гульні, адарыўшы самых актыўных удзельнікаў пачастункамі.
Традыцыя светкавання вялікоднага дня існуе і сёння, аб гэтым паведамілі ў гутарцы вучні розных раёнаў.
Жардзецкая Браніслава Іванаўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, у заключным слове павіншавала ўсіх са святам Хрыстовага Ўваскрасення і адзначыла, што яно - перамога жыцця на смерцю: “Сапраўды, прыгожа жыць на зямлі. Восем дзён нас чакаюць у цэрквах і касцёлах. А ў нашай установе фальклорныя святы правоздяцца кожны год. Дзякуй Рагозе Ірыне Ўладзіміраўне за яе працу, бо яна ўсё робіць дзеля таго, каб мы шанавалі нашы традыцыі, а таксама размаўлялі па беларуску ў паўсядзённым жыцці. Трэба імкнуцца да беларускай культуры!”
Настаўнікі падзяліліся сваімі думкамі наконт правядзення свята:
“Я ганаруся сваімі вучнямі. Яны малайцы, удзельнічаюць амаль ва ўсіх мерапрыемствах, вельмі актыўныя.” (Братчыкава Н.Н.)
“Як настаўнік беларускай мовы і літаратуры удзячна кіраўніку гуртка і яе вучням за тое, што яны цікавяцца нашай культурай.” (Ленец А.Л.)
“Такія мерапрыемствы праводзіць вельмі скаладана, але трэба. Яны выхоўваюць пачуццё патрыятызма ў нашых вучняў.” (Рагоза І.У.)
No images found.