Вучні агучылі свае выдатныя работы аб творчасці Тамары Мазур, Вячаслава Макуця, аўтара слоў і музыкі гімна горада Ваўкавыска. Член саюза пісьменнікаў Беларусі Марына Бабіч таксама ўдзельнічала ў гасцёўні. Яна расказала вучням аб сабе - і яны даведаліся, як цягне яе ў родны горад Ваўкавыск, нягледзячы на тое, што пабывала ў розных мясцінах. Аказалася, што ў нашым горадзе бывалі вялікія пісьменнікі, такія, як Грыбаедаў і Колас. Большая частка вершаў Марыны Бабіч - філасофская лірыка. Але ёсць і інтымная, і грамадская. Марына зацікавіла аўдыторыю тым, што абудзіла ў ей любоў да роднай мовы, спытаўшы аб тым, што абазначаюць некаторыя словы беларускай мовы. “Мне понравилась Бабич Марина, поэт: её речь, как она разговаривала, как читала стихи: красиво, выразительно.Также запомнилось, как рассказывал стихотворение собственного сочинения Максим Сечейко”, - так ацаніла мерапрыемства Ладыка Лідзія (группа З-12).
No images found.