У зале панавала атмасфера добразычлівасці і эмацыянальнага ўздыма. Гучалі песні “жыцця і вясны” – і гледачы адзначылі: “Як прыемна, што наша моладзь ведае і шануе подзвіг тых, хто прынёс нам Перамогу. Цудоўная праграма”. Лёд у сэрцы самых строгіх крытыкаў быў растоплены, калі яны пачулі мелодыі ваенных гадоў у творчым выкананні аркестрантаў, убачылі на сцэне майстроў сваёй справы – танцораў. Амаль самая маленькая шасцігадовая глядачка Ўлада так ацаніла намаганні артыстаў: “Концерт понравился, а больше всего понравилось, когда пели все вместе”.

Жыхарка Ваўкавыска, пенсіянерка Ядвіга Ўладзіміраўна Мядзведзева, якая прысутнічала на фестывалі, сказала: “Программа очень понравилась (и костюмы, и постановка). Душа радуется. Очень приятно побыть на таком концерте”.

Безумоўна, у выхаванні пачуцця патрыятызму ў навучэнцаў каледжа велькая заслуга настаўнікаў Юшко І.М., Мінько А.І., Рагозы І.У., Хасанавай А.У., педагагічны талент якіх яшчэ раз адарыў усіх магчымасцю ганарыцца любай Бацькаўшчынай!

Арт вакации 2015

No images found.