Паказаны фільм, гучала сумная музыка і вершы – усе гэта мела такое уражанне: «Не люблю вайну. Заўсёды плачу, калі гляджу ваенныя фільмы. І тут не стрымалася пры праглядзе» (Мокрый Анастасія, навучэнка З-21 групы).

«Адчуваю сум, тугу. Але трэба не забываць аб трагедыі» (Гурская Аляксандра, навучэнка групы У-21).

«Уражана цішыней у зале. Тое, што зрабіў куратар, варта вялікай падзякі. Усім было сумна, усе адказна і пранікнена слухалі і разумелі тое, пра што гаварылі. Трэба хадзіць на такія мерапрыемствы. Гэта вельмі важна для нашай душы. Чалавек без памяці аб мінулым нічога не варты» (Жардзецкая Б.І., намеснік дырэктара каледжа па выхаваўчай рабоце).

«Хацеў бы ад сябе падзякаваць усім за мерапрыемства. Я таксама быў у Хатыні і ўражаны тым, што ўбачыў спаленую веску. Хатынь спалілі, спалілі і Шавулічы, веску бліз Ваўкавыска. Далей людскі род не пайшоў, а з тых маленькіх дзяцей, магчыма, выраслі б добрыя мастакі, спартсмены. І ў сувязі з гэтым нам трэба не забываць аб тым, як у час Вялікай Айчыннай вайны ворагі абышліся з нашым народам» (Кашкевіч І.А., дырэктар каледжа).

No images found.